Сцяг Аўторак, 16 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
24 мая 2016, 12:57

Здачу ў магазіне пасля дэнамінацыі могуць выдаць старымі і новымі купюрамі адначасова

24 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Здачу ў магазіне пасля дэнамінацыі могуць выдаць старымі і новымі купюрамі адначасова. Адпаведнае растлумачэнне аб разліках з пакупнікамі з 1 ліпеня па 31 снежня (у перыяд паралельнага абарачэння грашовых знакаў узору 2000 года і ўзору 2009 года) размешчана на сайце Міністэрства гандлю, паведамляе БЕЛТА.

Пры разліку з пакупніком у яго будуць прымацца тыя грашовыя знакі, якія пакупнік дасць касіру. Касір выдае здачу ў грашовых знаках, якія ёсць у наяўнасці (толькі ўзору 2000 года або толькі ўзору 2009 года, або і тымі, і другімі).

Пры гэтым Міністэрства гандлю рэкамендуе ў першую чаргу выдаваць здачу ў грашовых знаках узору 2009 года, што дасць магчымасць хутчэй выводзіць з абароту купюры ўзору 2000 года.

Касавае абсталяванне можа працаваць толькі ў адным з рэжымаў (у рэжыме "рублі" або ў рэжыме "рублі. капейкі"). Адпаведна касавы чэк можа змяшчаць інфармацыю аб грашовых сумах (цана тавару, сума скідкі, канчатковая сума чэка, унесеная пакупніком сума, сума здачы) у грашовых знаках узору 2000 года (без капеек) або 2009 года (з капейкамі).

Суб'екты гаспадарання самастойна вызначаюць рэжым работы ў пераходны перыяд у залежнасці ад тэхнічнай магчымасці абсталявання і гатоўнасці ўсёй праграмнай інфраструктуры аб'ектаў. Разам з тым, Мінгандаль лічыць неабходным паскорыць перавод касавага абсталявання на работу ў рэжыме "рублі. капейкі". У першую чаргу гэта датычыцца абсталявання, да якога падключаны плацежныя тэрміналы.

Мінгандаль таксама растлумачыў асаблівасці афармлення цэннікаў ювелірных вырабаў з каштоўных металаў. Так, з 1 ліпеня па 31 снежня цэны ювелірных вырабаў з каштоўных металаў у грашовых знаках 2000 і 2009 гадоў павінны быць пазначаны за грам і за выраб. Спецыялісты таксама нагадваюць, што пры вызначэнні рознічных цэн на вагавыя вырабы з каштоўных металаў, адпускныя цэны на якія ўстаноўлены за грам вырабу, спачатку акругляецца рознічная цана 1 г вырабу да цэлага ліку капейкі, потым рознічная цана вырабу ў адпаведнасці з агульным парадкам акруглення цэн.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі