ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 29 верасня 2023
Мінск Малавоблачна +22°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
08 чэрвеня 2023, 09:01

Збор з ваеннаабавязанымі тэрытарыяльных войскаў праводзяць у Лунінецкім раёне

Фота з архіва
Фота з архіва

8 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Згодна з планам падрыхтоўкі органаў кіравання тэрытарыяльнай абароны і воінскіх часцей тэрытарыяльных войскаў з 8 па 29 чэрвеня пад кіраўніцтвам старшыні Луніненцкага райвыканкама праводзіцца вучэбны збор з ваеннаабавязанымі тэрытарыяльных войскаў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве абароны.

Мэтай збору з'яўляецца падрыхтоўка службовых асоб райвыканкама да фарміравання воінскіх часцей тэрытарыяльных войскаў. Акрамя таго, адной з задач з'яўляецца падрыхтоўка ваеннаабавязаных да выканання задач па прызначэнні.

На зборы будзе ажыццёўлены прыём ваеннаабавязаных тэрытарыяльных войскаў і іх усебаковае забеспячэнне. Пры гэтым будзе задзейнічана мясцовая база мабілізацыйнага разгортвання. Ваеннаабавязаныя будуць падрыхтаваны да выканання задач згодна з ваенна-ўліковымі спецыяльнасцямі і службовым прызначэннем. Збор таксама дасць магчымасць каманднаму складу штаба раёна і батальёна тэрытарыяльных войскаў аднавіць навыкі ў кіраванні падначаленымі. На зборы будуць адпрацаваны пытанні фарміравання, падрыхтоўкі і прымянення атрада народнага апалчэння.

Мерапрыемства завершыцца правядзеннем камандна-штабнога вучэння з сіламі тэрытарыяльнай абароны раёна.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі