Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
15 сакавіка 2016, 14:48

Збоі пры прымяненні банкаўскіх картак магчымы ў Беларусі ноччу і раніцай 19 сакавіка

15 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Перапынкі ў абслугоўванні картак банкаў, якія карыстаюцца паслугамі Банкаўскага працэсінгавага цэнтра, магчымы ноччу і раніцай 19 сакавіка. Такая інфармацыя размешчана на сайце ААТ "Банкаўскі працэсінгавы цэнтр", паведамляе БЕЛТА.

"У перыяд часу з 2.00 да 7.00 19 сакавіка магчымы перапынкі ў абслугоўванні трымальнікаў картак банкаў, якія карыстаюцца паслугамі ААТ "Банкаўскі працэсінгавы цэнтр", а таксама ў сетцы арганізацый гандлю і сэрвісу, пунктах выдачы наяўных, банкаматаў, інфакіёскаў, падключаных да цэнтра", - гаворыцца ў паведамленні.

Перабоі могуць адбыцца ў сувязі з правядзеннем у названы час тэхналагічных работ па абнаўленні праграмнага забеспячэння сеткавага абсталявання прадпрыемства.

У Банкаўскім працэсінгавым цэнтры карыстальнікам прынеслі прабачэнні за магчымыя нязручнасці.

Цяпер карыстальнікамі паслуг цэнтра з'яўляюцца больш як 10 беларускіх банкаў, у тым ліку Беларусбанк, БПБ-Ашчадбанк, Белаграпрамбанк, Белінвестбанк, Белгазпрамбанк, Парытэтбанк, Пріорбанк.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі