Сцяг Чацвер, 28 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
30 мая 2024, 17:28

Завяршыўся афіцыйны візіт парламенцкай дэлегацыі Беларусі ў КНР

30 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Завяршыўся афіцыйны візіт парламенцкай дэлегацыі Беларусі на чале са старшынёй Савета Рэспублікі Наталляй Качанавай у Кітайскую Народную Рэспубліку, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Праграма візіту была вялікай і насычанай. Адбыліся сустрэчы са старшынёй Пастаяннага камітэта Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў Чжаа Лэцзі, намеснікам старшыні Кітайскай Народнай Рэспублікі Хань Чжэнем, старшынёй Усекітайскай федэрацыі жанчын Шэнь Іцынь, прайшло першае пасяджэнне Камітэта высокага ўзроўню па супрацоўніцтве паміж заканадаўчымі органамі Рэспублікі Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікі.

Акрамя таго, беларускія парламентарыі наведалі аб'екты сацыяльнай інфраструктуры Пекіна. 30 мая беларуская дэлегацыя наведала музей, прысвечаны гісторыі Камуністычнай партыі Кітая ў Пекіне. Яго адкрыццё ў 2021 годзе было прымеркавана да 100-годдзя Камуністычнай партыі Кітая. Штодзень тут прымаюць каля 5 тыс. наведвальнікаў.

У экспазіцыі музея - больш за 2500 карцін і больш за 3500 экспанатаў. Сярод іх гістарычныя дакументы, узоры зброі, фатаграфіі і шмат іншага. Прадстаўлены арыгіналы рукапіса Карла Маркса, а таксама змадэляваны сцэны некаторых важных гістарычных падзей. Сучасная частка - інтэрактыўная. За некалькі мінут госці пралятаюць над ключавымі гарадамі і правінцыямі Кітая. У відэахроніцы экспазіцыі - шэраг візітаў Старшыні Сі Цзіньпіна за мяжу, у тым ліку кадры 2015 года, калі старшыня КНР наведваў Рэспубліку Беларусь.
Наталля Качанава падзякавала кітайскім калегам за арганізацыю візіту і адзначыла, што пасля прыезду ў Мінск парламентарыі пачнуць работу над выкананнем дасягнутых дамоўленасцей.-0-
Фота Савета Рэспублікі
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі