Сцяг Серада, 27 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 ліпеня 2024, 15:36

Завяршыўся афіцыйны візіт Галоўчанкі ў краіны Лацінскай Амерыкі

Раман Галоўчанка. Фота з архіва
Раман Галоўчанка. Фота з архіва
20 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Завяршыўся афіцыйны візіт прэм'ер-міністра Беларусі Рамана Галоўчанкі ў краіны Лацінскай Амерыкі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Раман Галоўчанка наведаў з афіцыйным візітам Венесуэлу, Кубу і Нікарагуа, дзе былі дасягнуты дамоўленасці аб супрацоўніцтве.

Так, Беларусь і Венесуэла намецілі крокі па перазапуску сумесных праектаў у прамысловасці і іншых сферах. З Кубай дасягнуты дамоўленасці па пастаўцы трактароў, сухога малака, аб супрацоўніцтве ў сферы фармацэўтыкі. У Нікарагуа былі падпісаны кантракты на пастаўку больш як 700 адзінак тэхнікі на агульную суму $85 млн.

Як адзначыў прэм'ер-міністр, было важна закласці трывалы фундамент будучых плённых узаемаадносін.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі