
Фота Міністэрства абароны
2 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Спецыяльныя вучэнні ўзбраення Узброеных Сіл Беларусі скончыліся 2 чэрвеня, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве абароны.
У час вучэнняў адпрацавалі забеспячэнне злучэнняў і воінскіх часцей ракетамі і боепрыпасамі, павышэнне жывучасці сіл і сродкаў тэхнічнага забеспячэння, ліквідацыю наступстваў нанясення ўмоўным праціўнікам ракетных і авіяцыйных удараў.
Лепшых па выніках вучэнняў ваеннаабавязаных, прызваных з запасу, узнагародзілі граматамі, уручылі падарункі.-0-