Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Завяршылася актыўная фаза вучэння "Шчыт Саюза-2019"

Грамадства 18.09.2019 | 16:06

18 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Завяршылася актыўная фаза сумеснага аператыўнага вучэння Беларусі і Расіі "Шчыт Саюза - 2019", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Злучэнні і воінскія часці адпрацавалі навыкі вядзення баявых дзеянняў за ўтрыманне абарончых рубяжоў, адбіцця ўдараў сродкаў паветранага нападзення, высадкі паветранага дэсанта, авіяцыйнай падтрымкі войскаў, якія абараняюцца, а таксама стабілізацыі абстаноўкі.

"Адпрацаваны баявыя дзеянні па стабілізацыі абстаноўкі ў рамках выканання пастаўленых задач. Створана дынамічная і хутка зменлівая абстаноўка, якая прымушае камандзіраў і камандуючых прымаць рашэнні ў самыя кароткі тэрміны, рашэнні неардынарныя, якія не прапісаны ў нейкіх кіраўніцкіх дакументах. Мы адыходзім ад буквароў і пераходзім да дзеянняў, што даюць магчымасць выконваць пастаўленыя задачы найбольш якасна", - расказаў журналістам кіраўнік вучэння, начальнік Генштаба Узброеных Сіл - першы намеснік міністра абароны Беларусі Алег Белаконеў.

Паводле яго слоў, у час вучэнняў сістэма кіравання дэманструе высокую ступень устойлівасці. "Вы назіралі, што прымяняюцца разнародныя сілы і сродкі, даволі складана ідзе працэс кіравання. Але сістэма кіравання, нягледзячы на тое, што ідзе моцнае радыёэлектроннае ўздзеянне і падаўленне, паказвае даволі высокую ступень устойлівасці. Цяпер 19-я механізаваная брыгада перададзена ў склад першай танкавай арміі і кіраванне гэтым падраздзяленнем ажыццяўляе камандуючы войскамі арміі. Улічваючы, што і тэхніка, і мова ў нас адна, праблем у гэтым не ўзнікае", - падкрэсліў Алег Белаконеў.

Начальнік Генштаба Узброеных Сіл Беларусі станоўча ацаніў баявыя якасці ваеннаслужачых у час вучэнняў. "Я хачу падзякаваць асабоваму складу, які прымае ўдзел у вучэннях за іх уменні, навыкі і, безумоўна, вельмі высокія вынікі, якія яны паказваюць тут. Расійскім калегам - за прадастаўленне ўнікальнага палігона, на якім мы выконваем задачы днём і ноччу", - дадаў ён.

Як паведамлялася, вучэнне "Шчыт Саюза - 2019" пачалося 13 верасня на палігоне Муліна ў Ніжагародскай вобласці. У ім прымаюць удзел каля 12 тыс. ваеннаслужачых, да 950 адзінак баявой тэхнікі, а таксама да 70 самалётаў і верталётаў, аб чым у адпаведнасці з патрабаваннямі Венскага дакумента 2011 года былі інфармаваны дзяржавы - удзельніцы АБСЕ. Ад Беларусі ў манеўрах задзейнічана больш за 4 тыс. чалавек асабовага складу, больш за 30 танкаў, 80 баявых браніраваных машын, каля 50 рэактыўных сістэм залпавага агню, гармат і мінамётаў, а таксама самалёты і верталёты.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Змяненне меж Мінска У мэтах развіцця тэрыторыі, што прылягае да Нацыянальнага аэрапорта Мінск, змяняюцца межы Мінска і Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці.