Сцяг Субота, 23 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
28 лютага 2020, 14:10

Зацверджаны графік правядзення ЦТ у 2020 годзе

28 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства адукацыі зацвердзіла графік правядзення цэнтралізаванага тэсціравання па навучальных прадметах у 2020 годзе. Гэта прадугледжана пастановай Мінадукацыі ад 13 лютага 2020 года нумар 12, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

Даты правядзення ЦТ:

беларуская мова - 13 чэрвеня, субота;

руская мова - 15 чэрвеня, панядзелак;

грамадазнаўства - 17 чэрвеня, серада;

матэматыка - 19 чэрвеня, пятніца;

біялогія - 21 чэрвеня, нядзеля;

замежная мова (англійская, нямецкая, французская, іспанская, кітайская) - 23 чэрвеня, аўторак;

хімія - 25 чэрвеня, чацвер;

фізіка - 27 чэрвеня, субота;

гісторыя Беларусі - 29 чэрвеня, панядзелак;

геаграфія - 1 ліпеня, серада;

сусветная гісторыя (навейшы час) - 4 ліпеня, субота.

Рэзервовымі днямі правядзення ЦТ устаноўлены:

8 і 10 ліпеня - беларуская і руская мовы;

8 і 12 ліпеня - грамадазнаўства, матэматыка, біялогія, замежныя мовы, хімія, фізіка, гісторыя Беларусі, геаграфія, сусветная гісторыя навейшага часу.

У пастанове змешчаны пералік устаноў адукацыі, вызначаных пунктамі рэгістрацыі для праходжання ЦТ, у тым ліку ў рэзервовыя дні, а таксама пунктамі правядзення ЦТ. У рэзервовыя дні ЦТ будзе праводзіцца ў Беларускім дзяржаўным універсітэце.

Час работы пунктаў рэгістрацыі - з 9.00 да 19.00, у суботу (2 і 30 мая) - з 9.00 да 18.00. Зарэгістравацца для праходжання ЦТ у рэзервовыя дні можна з 30 чэрвеня па 5 ліпеня.

Час пачатку ЦТ, у тым ліку ў рэзервовыя дні, - 11.00.

Атрымаць сертыфікаты абітурыенты змогуць у пунктах правядзення ЦТ з 12 ліпеня, у БДУ (рэзервовыя дні) - з 15 ліпеня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі