Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
04 лютага 2019, 10:33

Затраты на аказанне ЖКП у Беларусі ў 2019 годзе плануюць знізіць на 5 працэнтаў

4 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Затраты на прадастаўленне жыллёва-камунальных паслуг у Беларусі ў 2019 годзе плануецца знізіць на 5 працэнтаў у параўнанні з мінулым годам. Такая інфармацыя прагучала ў праграме "Галоўны эфір" тэлеканала "Беларусь 1", паведамляе БЕЛТА.

Міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Аляксандр Церахаў адзначыў, што зацверджаны тарыф на цеплавую энергію пакрывае не больш як 20 працэнтаў яе сабекошту. "Тарыфы на тэхабслугоўванне жылфонду, ліфтаў, на абыходжанне з цвёрдымі камунальнымі адходамі ў параўнанні з мінулым годам не падняліся ні на капейку. У гэтым выражаецца зніжэнне затрат, забяспечанае арганізацыямі камунальнай гаспадаркі", - дадаў ён.

Кацельні ЖКГ арыентаваны на выкарыстанне мясцовых відаў паліва. "Самыя аптымальныя - шчэпкі, фрэзераваны торф. Пры спальванні шчэпак можна прымяняць сучасныя тэхналогіі і забяспечыць зніжэнне кошту цяпла ў параўнанні з выкарыстаннем газу не менш як на 20 працэнтаў", - растлумачыў міністр.

Мясцовыя віды паліва радзей за ўсё выкарыстоўваюць кацельні ў Брэсцкай і Мінскай абласцях, у лідарах жа традыцыйна Віцебская вобласць.

Адказваючы на пытанне аб планах па мадэрнізацыі кацельняў, міністр адзначыў, што на гэты год вызначаны аб'ём работ на больш як 800 аб'ектах. "Неабходна за два гады забяспечыць увод каля 450 МВт дадатковых магутнасцей. Каля 100 кацельняў падлягаюць пераводу на мясцовыя віды паліва", - сказаў Аляксандр Церахаў.

На сабекошт цеплавой энергіі ўплывае і стан трубаправодаў. Штогод у Беларусі замяняюць не менш як 4 працэнты іх эксплуатуемай працягласці.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі