Сцяг Нядзеля, 11 кастрычніка 2026
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
03 кастрычніка 2026, 15:00

Заснавальніца ансамбля "Харошкі" Валянціна Гаявая памерла на 91-м годзе жыцця 

Валянціна Гаявая. Фота з архіва Мінкультуры
Валянціна Гаявая. Фота з архіва Мінкультуры
3 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сёння ва ўзросце 90 гадоў памерла заснавальніца Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага заслужанага харэаграфічнага ансамбля "Харошкі", лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, кавалер ордэнаў Францыска Скарыны і Дружбы народаў, народная артыстка Беларусі Валянціна Іванаўна Гаявая. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве культуры.

У 1965 годзе Валянціна Гаявая скончыла Ленінградскую Вышэйшую прафсаюзную школу ВЦСПС. Са студзеня 1974 года стала мастацкім кіраўніком і галоўным балетмайстрам харэаграфічнага ансамбля "Харошкі".

"Больш за паўстагоддзя імя легендарнай артысткі непарыўна звязана з даследаваннем, пераасэнсаваннем, адраджэннем і папулярызацыяй беларускай культурнай спадчыны", - адзначылі ў Мінкульце.-0- 
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі