Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Зась: праваахоўнікам трэба мяняць стыль работы і павышаць яе якасць

Грамадства 20.08.2019 | 16:45
Старшыня Вярхоўнага суда Валянцін Сукала і дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Станіслаў Зась
Старшыня Вярхоўнага суда Валянцін Сукала і дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Станіслаў Зась

20 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Супрацоўнікам праваахоўных органаў трэба мяняць стыль сваёй работы і павышаць яе якасць. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Станіслаў Зась пасля нарады Прэзідэнта Беларусі з праваахоўным блокам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў Станіслава Зася, галоўнае патрабаванне Прэзідэнта да праваахоўнікаў, каб пры расследаванні крымінальных спраў не пацярпеў ні адзін невінаваты чалавек, і ў той жа час была забяспечана непазбежнасць пакарання. "Гэта няўхільная ўмова для таго, каб краіна жыла стабільна, у прававым полі і панаваў закон", - падкрэсліў дзяржсакратар.

Пасля нарады на прэзідэнцкім узроўні работа сілавікоў будзе падрабязна прааналізавана ў саміх праваахоўных органах, іх рэгіянальных падраздзяленнях, а таксама на міжведамасных сустрэчах. "Трэба мяняць некаторыя падыходы ў рабоце, стыль і, вядома, павышаць яе якасць", - сказаў Станіслаў Зась.

У прыватнасці, адзначыў ён, неабходна дэталёва разабрацца з крытэрыямі ацэнкі дзейнасці праваахоўнікаў. Напрыклад, пры расследаванні нарказлачынстваў некаторыя супрацоўнікі імкнуцца любой цаной паказаць рэзультат, і пачынаюцца перагібы. Пры гэтым галоўная задача - пошук і спыненне каналаў збыту наркотыкаў - не вырашаецца.

"Важны не толькі крытэрыі (яны існуюць у любой дзейнасці), але і тое, як гэтыя паказчыкі забяспечваюцца. Тут важны ведамасны кантроль за дзейнасцю супрацоўнікаў праваахоўных органаў - ад самага верху, ад міністра да кіраўнікоў падраздзяленняў, - звярнуў увагу дзяржаўны сакратар Савета бяспекі. - Акцэнты ў рабоце трэба зрушваць".-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Асеннія кірмашы Сезон асенніх кірмашоў адкрываецца ў Беларусі. Усяго запланавана больш за 150 кірмашоў