Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
16 студзеня 2020, 19:54

Зась азнаёміўся з работай Аб'яднанага штаба АДКБ

16 студзеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Генеральны сакратар Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы Станіслаў Зась, які пачаў выкананне абавязкаў з пачатку студзеня, сёння наведаў Аб'яднаны штаб АДКБ. Інфармацыя аб гэтым размешчана на сайце арганізацыі, паведамляе БЕЛТА.

"Начальнік Аб'яднанага штаба АДКБ генерал-палкоўнік Анатоль Сідараў праінфармаваў новага кіраўніка арганізацыі аб асноўных напрамках дзейнасці ў галіне развіцця сістэмы калектыўнай бяспекі ў частцы, што датычыцца войскаў (калектыўных сіл) АДКБ, аб удасканаленні арганізацыі сумесных мерапрыемстваў аператыўнай і баявой падрыхтоўкі, сумеснай падрыхтоўкі ваенных кадраў і спецыялістаў для ўзброеных сіл дзяржаў - членаў АДКБ, а таксама аб шматбаковым ваенна-тэхнічным супрацоўніцтве", - гаворыцца ў паведамленні.

Станіслаў Зась наведаў залу прыняцця рашэнняў Цэнтра крызіснага рэагавання АДКБ, якая прызначана для арганізацыйнай, інфармацыйна-аналітычнай і інфармацыйна-тэхналагічнай падтрымкі дзейнасці статутных і рабочых органаў АДКБ у інтарэсах своечасовага прыняцця рашэнняў, накіраваных на забеспячэнне бяспекі, стабільнасці, тэрытарыяльнай цэласнасці і суверэнітэту дзяржаў - членаў АДКБ. Генеральнаму сакратару таксама расказалі пра дзейнасць структурных падраздзяленняў Аб'яднанага штаба АДКБ, азнаёмілі з гістарычнай экспазіцыяй лекцыйна-выставачнай залы.

Станіслаў Зась адзначыў, што Аб'яднаны штаб АДКБ - эфектыўная структура. "Для функцыянавання Аб'яднанага штаба створана нарматыўная прававая база, ёсць калектыў добра падрыхтаваных спецыялістаў і, галоўнае, адпрацаваны алгарытм работы. Але, вядома, неабходна развівацца, ісці далей і ўдасканальваць механізмы рэагавання на сучасныя выклікі і пагрозы для дзяржаў - членаў АДКБ. Гэты працэс па многіх напрамках выбудаваны", - сказаў генеральны сакратар АДКБ.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі