Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
13 жніўня 2021, 16:33

Зарплата бюджэтнікаў вырасце з 1 жніўня

13 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў ад 13 жніўня 2021 года нумар 461 "Аб устанаўленні памеру базавай стаўкі" з 1 жніўня базавая стаўка для бюджэтных арганізацый устаноўлена ў памеры Br198, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.
 
Гэта другое павелічэнне базавай стаўкі ў бягучым годзе. У параўнанні з мінулым годам тэмп росту базавай стаўкі ў 2021 годзе складзе 106,1 працэнта.
 
Базавая стаўка з'яўляецца асноўным элементам тарыфнай сістэмы, на аснове якой ажыццяўляецца аплата працы работнікаў бюджэтных арганізацый і іншых арганізацый, што атрымліваюць субсідыі, работнікі якіх прыраўнаваны па аплаце працы да работнікаў бюджэтных арганізацый.
 
"За студзень - чэрвень 2021 года тэмп росту намінальнай налічанай заработнай платы работнікаў бюджэтных арганізацый у параўнанні з адпаведным перыядам 2020 года склаў 115,7 працэнта, рэальны тэмп росту - 106,3 працэнта, - адзначылі ў Мінпрацы і сацабароны. - Пры гэтым у бягучым годзе назіраецца апераджальны тэмп росту зарплаты ў бюджэтнай сферы над тэмпамі яе ў цэлым па краіне (намінальны - 114,9 працэнта, рэальны - 105,6 працэнта)".-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі