13 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік прэм'ер-міністра Віктар Каранкевіч прадставіў калектыву Міністэрства энергетыкі новага міністра Аляксея Кушнарэнку, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
12 жніўня было прынята рашэнне аб назначэнні на пасаду міністра энергетыкі Аляксея Кушнарэнкі. Раней ён займаў пасаду генеральнага дырэктара дзяржаўнага вытворчага аб'яднання па паліве і газіфікацыі "Белпалівагаз".
"Вы ўсе добра ведаеце гэтага чалавека. Ён прайшоў шлях ад майстра Віцебскага ўпраўлення газавай гаспадаркі да генеральнага дырэктара "Белпалівагаза". Аляксей Іванавіч карыстаецца аўтарытэтам, зарэкамендаваў сябе як дасведчаны кіраўнік, прафесіянал сваёй справы. Ужо на практыцы адзначана яго здольнасць мабілізаваць калектыў і прымаць рашэнні па самых складаных пытаннях. Такія выпрабаванні выпадалі яму неаднаразова", - сказаў Віктар Каранкевіч.
Паводле яго слоў, Аляксей Кушнарэнка добра ставіцца да людзей і шануе работнікаў за іх прафесіяналізм, адказнасць і добрасумленны падыход да вырашэння ўскладзеных задач. "Упэўнены, Аляксей Іванавіч, што ваш вопыт і веды, атрыманыя на розных пасадах, асабліва на пасадзе гендырэктара "Белпалівагаза", дазволяць вырашаць на высокім прафесійным узроўні задачы і функцыі, ускладзеныя на Міністэрства энергетыкі", - адзначыў намеснік прэм'ер-міністра.
Віцэ-прэм'ер дадаў, што задач і функцый у Мінэнерга даволі шмат. Асноўныя з іх - прадаўжэнне работы па мадэрнізацыі вытворчых фондаў энергасістэмы, а таксама газавай галіны. Павінны вырашацца і пытанні, звязаныя з развіццём торфапрадпрыемстваў. "Аляксей Іванавіч унёс шмат прапаноў па развіцці газавай галіны, тарфяных прадпрыемстваў. Пры гэтым цяпер важна адпрацаваць пытанні надзейнасці электразабеспячэння, а таксама задачы, пастаўленыя кіраўніком дзяржавы пры наведванні Гомельскай вобласці ў час ліквідацыі наступстваў урагану", - звярнуў увагу Віктар Каранкевіч.
Ён падкрэсліў, што перад Міністэрствам энергетыкі таксама пастаўлена важнейшая задача па далейшай арганізацыі галіновай інфраструктуры і павышэнні надзейнасці электразабеспячэння спажыўцоў краіны. "Самае галоўнае - забяспечыць насельніцтву рэспублікі на належным узроўні эфектыўнасць і якасць паслуг па электра-, газа- і цеплазабеспячэнні, а таксама пастаўкі тарфянога паліва", - рэзюмаваў віцэ-прэм'ер. Ён таксама павіншаваў Аляксея Кушнарэнку з назначэннем і пажадаў поспехаў у рабоце.
Новы міністр энергетыкі ў сваю чаргу адзначыў, што для яго вялікі гонар заняць гэту пасаду і ўзначаліць міністэрства. "Усё сваё прафесійнае жыццё я звязаў з вялікай энергасістэмай. Выбраў адпаведную спецыяльнасць для атрымання вышэйшай адукацыі, прыйшоў на работу як малады спецыяліст і далей паэтапна ішоў па ўсіх ступенях газавай, тарфяной прамысловасці. Наша сістэма шматгранная, яна фарміравалася гадамі", - сказаў Аляксей Кушнарэнка.
Ён расказаў, што ўчора на ўзгадненні ў кіраўніка дзяржавы яму было прыемна пачуць высокую ацэнку работы энергасістэмы і рэагавання ў складаных сітуацыях. "Упэўнены, што пры ўзаемным жаданні і імкненні мы абавязкова знойдзем узаемаразуменне і выбудуем неабходныя ўзаемаадносіны. Энергасістэма - гэта вялікая сіла. Дзякуй за давер, паспрабую яго апраўдаць, таму што час выбраў нас", - звярнуўся да калектыву Мінэнерга Аляксей Кушнарэнка.-0-