Сцяг Серада, 27 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 жніўня 2024, 19:14

Заработная плата работнікаў бюджэтнай сферы вырасце з 1 верасня 

Фота з архіва
Фота з архіва
21 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Заработная плата работнікаў бюджэтнай сферы вырасце з 1 верасня. Гэта абумоўлена рашэннем урада аб змяненні памеру базавай стаўкі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

Рашэннем урада з 1 верасня памер базавай стаўкі складзе Br253. У бягучым годзе гэта ўжо другое павышэнне базавай стаўкі, якое закране больш за 800 тыс. работнікаў бюджэтнай сферы. У ведамстве нагадалі, што першым этапам базавая стаўка была павялічана з 1 студзеня на 6,4 працэнта, з Br235 да Br250 рублёў. У параўнанні з мінулым годам сярэднегадавы памер базавай стаўкі ў 2024 годзе павялічыцца на 9 працэнтаў.

Так, базавая стаўка з'яўляецца асноўным элементам тарыфнай сістэмы, на аснове якой ажыццяўляецца аплата працы работнікаў бюджэтнай сферы. Паколькі да базавай стаўкі прывязаны іншыя стымулюючыя і кампенсуючыя выплаты, то іх памеры таксама вырастуць.
Акрамя таго, у мэтах павелічэння памеру заработнай платы работнікаў бюджэтных арганізацыяй прымаюцца меры па ўстанаўленні дадатковых стымулюючых выплат работнікам адукацыі - з 1 студзеня і 1 верасня 2024 года, фізічнай культуры і спорту - з 1 сакавіка 2024 года, аховы здароўя - з 1 мая 2024 года, сацыяльнага абслугоўвання - з 1 ліпеня 2024 года, культуры - з 1 жніўня 2024 года.

У выніку прынятых мер сярэднямесячная заработная плата работнікаў бюджэтных арганізацый за шэсць месяцаў 2024 года павялічылася ў параўнанні з адпаведным перыядам 2023 года на 18,3 працэнта і склала Br1696,1, рэальная заработная плата ўзрасла з тэмпам 111,9 працэнта.

У міністэрстве дадалі, што ў цэлым на аплату працы работнікаў бюджэтнай сферы ў 2024 годзе плануецца накіраваць каля Br17,6 млрд, у тым ліку на дадатковыя стымулюючыя выплаты асобным катэгорыям работнікаў - каля Br1,64 млрд.-0- 
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі