Сцяг Чацвер, 12 сакавіка 2026
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
16 кастрычніка 2025, 15:26

Замаразкі, туманы і дажджы. Як сустрэне беларусаў будучы кастрычніцкі тыдзень, расказалі сіноптыкі 

16 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Замаразкі, туманы і дажджы чакаюцца ў Беларусі на наступным тыдні. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

"Асенні маятнік надвор'я ненадоўга хіснуўся ў бок атлантычнага цяпла. Таму сёння і заўтра тэмпературны фон вернецца ў нармальныя кастрычніцкія ўмовы. Аднак, пачынаючы з выхадных, Беларусь зноў захопіць адмоўная тэмпературная анамалія, - адзначылі ў Белгідрамеце. - Пры гэтым да канца бягучага тыдня (17-19 кастрычніка) без ападкаў не абыдзецца. Атмасферныя франты абумовяць воблачнае з ападкамі надвор'е. 17-18 кастрычніка (пятніца-субота) у вільготным паветры атлантычнага паходжання ў большасці раёнаў краіны пройдуць дажджы рознай інтэнсіўнасці, а 19 кастрычніка (нядзеля) у выніку паступлення больш халоднай паветранай масы з паўночнага захаду Еўропы ападкі будуць адзначацца ў змешанай фазе (дождж, мокры снег). Пры гэтым раніцай і днём 18 кастрычніка месцамі па паўночным захадзе і на працягу сутак 19 кастрычніка ў асобных раёнах краіны дажджы дасягнуць крытэрыяў моцных. Разам з тым тэмпературны фон у начныя гадзіны будзе вагацца ад плюс 1 градуса да плюс 9, 19 кастрычніка пры праясненнях не выключаны замаразкі ад 0 да мінус 2. Дзённыя максімумы будуць знаходзіцца ў межах 3-14 градусаў".

17 кастрычніка часам пройдуць дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра ноччу складзе 3-9 градусаў, днём - плюс 8-14.

18 кастрычніка на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, раніцай і днём месцамі па паўночным захадзе - моцныя дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах будзе слабы туман. Тэмпература паветра ноччу складзе плюс 1-8 градусаў, днём ад 4 да 11 цяпла. У паўднёва-ўсходніх раёнах будзе да 13.

19 кастрычніка (нядзеля) на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца ападкі (дождж, мокры снег). Месцамі будуць моцныя дажджы. Тэмпература паветра ноччу складзе 1-7 градусаў, пры праясненнях замаразкі да мінус 2. Тэмпература паветра днём - 3-9 градусаў са знакам плюс.

Паводле папярэдніх прагнозаў, у першую палавіну наступнага рабочага тыдня (20-22 кастрычніка) пад пераважным уплывам вобласці павышанага атмасфернага ціску аблокаў стане менш, а ападкі прымуць лакальны характар. Пры гэтым ва ўмовах малавоблачнага надвор'я 20-21 кастрычніка (панядзелак-аўторак) у многіх раёнах краіны, а 22 кастрычніка месцамі чакаюцца замаразкі ад 0 да мінус 5. На астатняй тэрыторыі краіны начныя мінімумы складуць плюс 1-6. Максімальныя значэнні тэмпературы паветра днём дасягнуць 11-14 градусаў са знакам плюс.

Пры ваганнях тэмпературнага фону ў начныя і ранішнія гадзіны ў вільготным паветры месцамі па краіне будуць адзначацца непрацяглыя туманы і слабыя галалёдныя з'явы.

20 кастрычніка будзе пераважна без ападкаў, толькі ноччу месцамі па паўднёвым усходзе краіны чакаюцца кароткачасовыя ападкі (дождж, мокры снег). Ноччу і раніцай у асобных раёнах будуць слабыя туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Ноччу ў многіх раёнах чакаюцца замаразкі да мінус 5 градусаў, месцамі тэмпература паветра дасягне 1-5 градусаў са знакам плюс. Днём паветра прагрэецца да 4-11 градусаў.

21 кастрычніка пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай месцамі чакаюцца слабыя туман і галалёд. Ноччу ў многіх раёнах будуць замаразкі ад 0 да мінус 5, месцамі тэмпература паветра дасягне плюс 1-4 градусы. Днём будзе 5-12 цяпла.

22 кастрычніка пераважна будзе без ападкаў, толькі днём месцамі па захадзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра складзе ноччу 1-6 градусаў, месцамі будуць замаразкі да мінус 3. Тэмпература паветра днём складзе 7-14 градусаў.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі