7 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі 8 мая чакаюцца замаразкі да мінус 5 градусаў, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
На бліжэйшыя некалькі сутак аб'яўлена штармавое папярэджанне.
Ноччу прагназуецца пераменная воблачнасць, днём будзе воблачна з праясненнямі, пераважна без ападкаў, толькі днём месцамі на поўначы краіны пройдуць невялікія кароткачасовыя ападкі (дождж, магчымы мокры снег). Ноччу і раніцай у асобных раёнах можа быць слабы туман. Вецер паўночна-заходні 3-8 м/с.
Замаразкі чакаюцца на большай частцы тэрыторыі краіны. Месцамі мінімальная тэмпература паветра складзе плюс 1 - плюс 3 градусы. Днём паветра прагрэецца да 6-12 градусаў.-0-