12 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі 13 мая ноччу прагназуюцца замаразкі, днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды, паведамляе БЕЛТА.
З-за замаразкаў аб'яўлена папярэджанне аб неспрыяльнай гідраметэаралагічнай з'яве.
Ноччу чакаецца пераменная воблачнасць, днём будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя ападкі, у асноўным дождж. Ноччу і раніцай у асобных раёнах можа быць слабы туман. Вецер паўночна-заходні 4-9 м/с, удзень парывы да 14 м/с.
Мінімальная тэмпература паветра ўначы складзе плюс 1-5, месцамі замаразкі ад нуля да мінус 4 градусаў. Максімальная тэмпература паветра днём - 11-17 градусаў.-0-