Фота з архіва
1 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі аб'яўлена штармавое папярэджанне ў сувязі з начнымі замаразкамі да мінус 5 градусаў, якія прагназуюцца на большай частцы тэрыторыі рэспублікі ў ноч з 1 на 2 мая. Аб гэтым паведаміла БЕЛТА, спасылаючыся на даныя Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У пятніцу, 2 мая, ноччу чакаецца малавоблачнае надвор'е, днём - невялікая воблачнасць. Пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай месцамі магчымы слабы туман.
Вецер будзе пераменных напрамкаў: ноччу слабы, днём яго скорасць складзе 4-9 м/с з парывамі да 14 м/с на захадзе краіны.
Тэмпература паветра ноччу на большай частцы тэрыторыі апусціцца да мінус 5 градусаў, месцамі мінімальная тэмпература можа дасягнуць плюс 4. Днём максімальная тэмпература будзе вар'іравацца ад плюс 13 градусаў на ўсходзе краіны да плюс 22 на захадзе.-0-