Фота з архіва
20 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чарговае пасяджэнне другой сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь адбудзецца 23 чэрвеня. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.
У першым і другім чытаннях плануецца разгледзець праект закона "Аб змяненні кодэксаў па пытаннях адміністрацыйнай адказнасці". Палажэнні праекта закона накіраваны на рэалізацыю прадпісанняў указа нумар 232 "Аб асаблівасцях пастаўкі плодаагародніннай прадукцыі для рэспубліканскіх дзяржаўных патрэб", згодна з якімі непастаўка (недапастаўка) пастаўшчыком плодаагародніннай прадукцыі па дагаворы пастаўкі, адсутнасць у рэалізацыі ў нарыхтоўшчыка такой прадукцыі ў міжсезонны перыяд прыводзяць да адказнасці. У сувязі з гэтым прапануецца Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях і Працэсуальна-выканаўчы кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях дапоўніць адпаведнымі артыкуламі.
У другім чытанні будуць разгледжаны законапраекты "Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь "Аб аўдытарскай дзейнасці" і "Аб змяненні законаў па пытаннях забеспячэння правоў дзяцей".
У адным чытанні плануецца разгледзець праект закона "Аб ратыфікацыі Пагаднення аб падрыхтоўцы кадроў для пенітэнцыярных службаў дзяржаў - удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў".-0-