
5 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дэпутаты на пасяджэнні другой сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі восьмага склікання прынялі ў другім чытанні законапраект "Аб змяненні законаў" (карэкціроўка Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь), перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Праект закона ўнесены ў Палату прадстаўнікоў Саветам Міністраў і прыняты ў першым чытанні 31 кастрычніка. Законапраект прадугледжвае сістэмныя меры па ўдасканаленні падатковага заканадаўства з улікам вынікаў яго практычнага прымянення, дасягнення аптымальнага ўзроўню падатковай нагрузкі на эканоміку, далейшае спрашчэнне парадку вылічэння і выплаты канкрэтных падаткаў.
У тэкст законапраекта ўключаны прапановы аб павелічэнні крытэрыю выручкі для прымянення спрошчанай сістэмы падаткаабкладання да Br3,5 млн. і прапанова Міністэрства транспарту аб прымяненні нулявой стаўкі падатку на дабаўленую вартасць па паслугах па міжнароднай аўтамабільнай перавозцы грузаў у частцы маршруту, якая пачынаецца і заканчваецца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Акрамя таго, улічаны заўвагі юрыдычнага і рэдакцыйна-тэхнічнага характару.-0-
Фота Віталя Піваварчыка