Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
28 мая 2021, 09:38

Законапраект аб змяненні Канстытуцыі ў першым чытанні дэпутаты разгледзяць на вясенняй сесіі

28 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Законапраект аб змяненні Канстытуцыі Беларусі дэпутаты разгледзяць на вясенняй сесіі, паведаміў сёння журналістам намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Віктар Свіла, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння створана спецыяльная камісія, якая будзе займацца падрыхтоўкай гэтага законапраекта да разгляду ў першым чытанні. І гэта мы павінны зрабіць не пазней за 4 чэрвеня, і ў першым чытанні законапраект павінен быць прыняты як мінімум да канца гэтай бягучай сесіі, - сказаў Віктар Свіла. - Другое чытанне абавязкова будзе таму, што арт. 139 прадугледжвае падрыхтоўку законапраектаў, якія датычацца змянення дзеючай Канстытуцыі, у двух разглядах з інтэрвалам не меншым за 3 месяцы".

Паводле слоў дэпутата, у склад спецыяльнай камісіі ўвайшлі людзі з вялікім вопытам. Узначаліў яе старшыня Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Палаты прадстаўнікоў Валянцін Семяняка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі