Фота з архіва
23 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад унёс у Палату прадстаўнікоў праект закона "Аб ратыфікацыі Пратакола аб унясенні змяненняў у Дагавор паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй аб аднолькавых правах грамадзян ад 25 снежня 1998 г.". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.
У адпаведнасці з указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 студзеня 2025 года нумар 42 "Аб праекце міжнароднага дагавора" ў Маскве 13 сакавіка 2025 года падпісаны пратакол аб унясенні змяненняў у дагавор паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй аб аднолькавых правах грамадзян ад 25 снежня 1998 г.
Згодна з дакументам, грамадзяне Рэспублікі Беларусь і грамадзяне Расійскай Федэрацыі, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі другой дзяржавы - удзельніцы Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы ад 8 снежня 1999 года, могуць удзельнічаць у мясцовых выбарах (выбіраць і быць выбранымі ў адпаведныя органы мясцовага самакіравання).
У Палаце прадстаўнікоў нагадалі, на мінулым тыдні ратыфікацыю пратакола завяршыў парламент Расійскай Федэрацыі.-0-