2 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дэпутаты на пасяджэнні другой сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі восьмага склікання прынялі ў першым чытанні законапраект "Аб спажывецкім крэдыце (мікрапазыцы)", перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Асноўныя навацыі законапраекта - абавязак банкаў (мікрафінансавых арганізацый) інфармаваць заяўніка да заключэння дагавора спажывецкага крэдыту (мікрапазыкі) аб перавышэнні памеру ўстаноўленых паказчыкаў пазыковай нагрузкі (забяспечанасці крэдыту) для прыняцця заяўнікам узважанага рашэння; прадастаўляць грамадзянам, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, адтэрміноўку плацяжу па дагаворы на тэрмін не меншы за тры месяцы; вызначаць магчымасці ажыццяўлення ад іх імя іншымі юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі ўстаноўленых дзеянняў (інфармаванне аб умовах крэдытавання, афармленне дакументаў, падпісанне дагавора). Пры гэтым устанаўліваецца забарона на спагнанне гэтымі асобамі ўзнагароджання з грамадзян, якія скарысталіся іх паслугамі.
У праекце закона існуючыя падыходы да парадку прадастаўлення мікрапазык уніфікаваны з падыходамі да прадастаўлення спажывецкіх крэдытаў. Прыняцце норм, устаноўленых праектам закона, будзе садзейнічаць развіццю спажывецкага крэдытавання (мікрафінансавання), пашырэнню яго даступнасці, аказанню больш якасных паслуг банкамі і мікрафінансавымі арганізацыямі, а таксама скароціць колькасць зваротаў грамадзян, у якіх змешчаны скаргі на няякаснае аказанне паслуг арганізацыямі-партнёрамі.
Акрамя таго, прыняцце законапраекта дасць магчымасць ажыццявіць паэтапную гарманізацыю і збліжэнне падыходаў да нарматыўнага рэгулявання крэдытных і некрэдытных фінансавых арганізацый у Рэспубліцы Беларусь і Расійскай Федэрацыі.-0-