ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 26 чэрвеня 2022
Мінск Ясна +27°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
26 студзеня 2022, 10:04

Законапраект аб прафілактыцы правапарушэнняў непаўналетніх разгледзяць дэпутаты ў першым чытанні

Фота з архіва
Фота з архіва

26 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасяджэнне Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання, адкрыццё сёмай пазачарговай сесіі адбудзецца 27 студзеня. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.

Палата прадстаўнікоў разгледзіць чатыры пытанні. У першым чытанні заканадаўцы маюць намер разгледзець законапраект "Аб асновах сістэмы прафілактыкі безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх".

У другім чытанні плануецца разгледзець праект закона "Аб змяненні законаў па пытаннях дзейнасці Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень".

Пералікам пытанняў прадугледжаны разгляд праекта закона аб ратыфікацыі Пратакола аб унясенні змяненняў у Дагавор аб процідзеянні легалізацыі (адмыванню) даходаў, атрыманых злачынным шляхам, і фінансаванню тэрарызму пры перамяшчэнні наяўных грашовых сродкаў і (або) грашовых інструментаў праз мытную граніцу Мытнага саюза ад 19 снежня 2011 года.

Акрамя таго, парламентарыі плануюць абмеркаваць пытанне аб дзейнасці Палаты прадстаўнікоў у перыяд падрыхтоўкі і правядзення рэспубліканскага рэферэндуму.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі