Фота з архіва
6 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чарговае пасяджэнне другой сесіі Палаты
прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь адбудзецца 9
чэрвеня. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.
У першым чытанні плануецца разгледзець праект закона "Аб змяненні законаў", які прадугледжвае ўдасканаленне грашова-крэдытнай палітыкі, у прыватнасці, дзейнасць суб'ектаў фінансавага рынку.
У другім чытанні будзе разгледжаны законапраект "Аб змяненні законаў па пытаннях дзяржаўнага сацыяльнага страхавання і пенсійнага забеспячэння".
У адным чытанні плануецца разгледзець праекты законаў: "Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь, Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расійскай Федэрацыі, Цэнтральным банкам Расійскай Федэрацыі аб супрацоўніцтве і абмене інфармацыяй, у тым ліку канфідэнцыяльнай, у сферы нагляду і (або) кантролю за фінансавым рынкам", "Аб ратыфікацыі Пратакола аб унясенні змяненняў у Пагадненне аб статусе фарміраванняў сіл і сродкаў сістэмы калектыўнай бяспекі АДКБ ад 10 снежня 2010 года" і "Пратакола аб унясенні змяненняў у Пагадненне аб супрацоўніцтве дзяржаў - членаў АДКБ у галіне перавозак воінскіх і іншых фарміраванняў, іх рухомай маёмасці, а таксама прадукцыі ваеннага прызначэння ад 15 верасня 2015 года", "Аб ратыфікацыі Пагаднення аб адзінай сістэме мытнага транзіту Еўразійскага эканамічнага саюза і трэцяга боку (трэціх бакоў), "Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Ісламскай Рэспублікі Пакістан аб міжнародных аўтамабільных зносінах".-0-