Фота з архіва
9 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чарговае пасяджэнне другой сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь адбудзецца 10 студзеня пад старшынствам спікера Ігара Сергяенкі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.
У першым чытанні плануецца разгледзець праект закона "Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь "Аб дарожным руху".
У другім чытанні дэпутаты разгледзяць праекты законаў "Аб змяненні кодэксаў па пытаннях крымінальнай адказнасці", "Аб спажывецкім крэдыце і спажывецкай мікрапазыцы".
У адным чытанні дэпутаты разгледзяць законапраекты "Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Кітайскай Народнай Рэспублікі аб гандлі паслугамі і ажыццяўленні інвестыцый", "Аб ратыфікацыі Пратакола да Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Куба аб узаемных пастаўках ад 24 чэрвеня 2014 года", "Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Арабскай Рэспублікі Егіпет аб сістэме садзейнічання ўзаемнаму гандлю", "Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Нікарагуа аб супрацоўніцтве і ўзаемнай дапамозе ў мытных справах", "Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Індыя аб супрацоўніцтве і ўзаемнай дапамозе ў мытных справах".
Акрамя таго, будзе разгледжаны праект пастановы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь "Аб рэкамендацыях па выніках парламенцкіх слуханняў на тэму "Развіццё лічбавага права ў Рэспубліцы Беларусь".-0-