Сцяг Субота, 27 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
24 мая 2024, 12:35

Законапраект аб чарговай амністыі рыхтуецца да разгляду дэпутатамі на бягучай сесіі

Фота з архіва
Фота з архіва
24 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Праект закона "Аб амністыі ў сувязі з 80-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў" рыхтуецца да разгляду ў Авальнай зале на бягучай сесіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Амністыя з'яўляецца важным мерапрыемствам у нашай краіне, - адзначыў журналістам старшыня Пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы Генадзь Ляпешка. - Многія, у першую чаргу, сем'і тых, хто знаходзіцца ў месцах адбывання пакарання, з надзеяй чакаюць гэтага заканадаўчага акта. Амністыя з'яўляецца праяўленнем гуманізму і садзейнічае ўмацаванню дэмакратыі ў дзяржаве. Традыцыйна амністыя аб'яўляецца напярэдадні значных дат у гісторыі нашай дзяржавы".

Праект закона "Аб амністыі ў сувязі з 80-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў" падрыхтаваны па даручэнні кіраўніка нашай дзяржавы Міністэрствам унутраных спраў сумесна з Вярхоўным Судом і Генеральнай пракуратурай. 23 мая ён унесены ў Палату прадстаўнікоў для разгляду Саветам Міністраў.

"Галаўной камісіяй для работы з законапраектам назначана Пастаянная камісія па нацыянальнай бяспецы Палаты прадстаўнікоў, - расказаў парламентарый. - Мы аператыўна пачалі работу над законапраектам. Накіравалі праект закона ва ўсе Пастаянныя камісіі Палаты прадстаўнікоў. Адказным за падрыхтоўку законапраекта  са складу камісіі вызначаны намеснік старшыні камісіі Аляксандр Барсукоў. У час праходжання службы ў органах унутраных спраў ён кіраваў Дэпартаментам выканання пакаранняў і з'яўляецца найбольш кампетэнтным дэпутатам па пытаннях амністыі са складу камісіі".

"Паводле папярэдніх разлікаў амністыя будзе прыменена да больш як 7 тыс. асуджаных, - дадаў Генадзь Ляпешка. - У параўнанні з папярэднімі амністыямі ў гэтым законапраекце ёсць навелы. Напрыклад, упершыню амністыя будзе прыменена да асуджаных, якім назначаны пакаранні ў выглядзе грамадскіх і папраўчых работ. На думку нашай камісіі, у законапраекце забяспечаны баланс інтарэсаў чалавека, грамадства і дзяржавы, выкананне канстытуцыйных гарантый асабістай бяспекі грамадзян у сувязі з маючай адбыцца амністыяй. У бліжэйшы час праект закона будзе накіраваны кіраўніку дзяржавы".

Канкрэтная дата разгляду законапраекта пакуль не вызначана. Але, як чакаецца, ён будзе разгледжаны адразу ў двух чытаннях.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі