Сцяг Серада, 27 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
08 жніўня 2024, 17:10

"Закон суровы, але справядлівы". Навошта Лукашэнка ініцыяваў законапраект па пытаннях крымінальнай адказнасці?

Вольга Чупрыс
Вольга Чупрыс
8 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Справядлівасць крымінальнага закона - гэта не толькі жорсткія санкцыі, але і прадастаўленне судам усіх магчымасцей для індывідуалізацыі вынесеных рашэнняў. Аб гэтым заявіла журналістам намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Вольга Чупрыс, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як расказала Вольга Чупрыс, яшчэ ў студзені бягучага года ў час нарады па асобных пытаннях удасканалення заканадаўства аб крымінальнай адказнасці Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў прааналізаваць нормы крымінальнага і крымінальна-працэсуальнага законаў.

На думку кіраўніка дзяржавы, у судоў павінна быць больш магчымасцей індывідуалізаваць пакаранне ў залежнасці ад цяжкасці ўчыненага злачынства. Акрамя таго, неабходна было вывучыць, наколькі крымінальнае заканадаўства гуманнае ў дачыненні да асобных катэгорый асоб і ці ўсе нюансы ўлічваюцца пры назначэнні пакаранняў непаўналетнім, жанчынам і адзінокім мужчынам, якія выхоўваюць дзяцей ва ўзросце да 14 гадоў, інвалідам. І яшчэ адзін немалаважны момант - Аляксандр Лукашэнка таксама паставіў задачу вывучыць, як выконваюцца папераджальная і выхаваўчая функцыі крымінальнага закона.

"Гэты мікс абумовіў работу міжведамаснай рабочай групы, якая праходзіла пад эгідай Адміністрацыі Прэзідэнта. Асноўным прынцыпам, які быў абазначаны Прэзідэнтам і рэалізоўваўся гэтай групай, з'яўляўся наступны: крымінальны закон суровы, але справядлівы, - падкрэсліла Вольга Чупрыс. - Справядлівасць крымінальнага закона - гэта не толькі жорсткія санкцыі. Гэта ў тым ліку розныя санкцыі, якія даюць магчымасць судам прымяняць пакаранне, зыходзячы з усіх умоў учыненага злачынства і асобы самога правапарушальніка".

Па выніках глабальнай рэвізіі заканадаўства скарэкціраваны санкцыі 97 складоў злачынстваў. З іх 65 складоў дапоўнены альтэрнатыўнымі больш мяккімі відамі пакаранняў. "Як правіла, гэта злачынствы менш цяжкія або якія не ўяўляюць сабой вялікай грамадскай небяспекі", - растлумачыла намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта.

Яшчэ ў 32 склады злачынстваў унесены карэкціроўкі, у тым ліку для ўстаранення дысбалансу ў санкцыях. "Падобныя злачынствы па ступені грамадскай небяспекі павінны мець аднолькавае санкцыйнае забеспячэнне. Умоўна кажучы, калі ўчынена махлярства ў складзе арганізаванай групы асоб і крадзеж у складзе арганізаванай групы асоб, то, адпаведна, санкцыйнае забеспячэнне павінна быць аднолькавым. Калі размова ідзе аб засмечванні вады і забруджванні атмасфернага паветра, то гэтыя злачынствы блізкія па сваёй сутнасці і, такім чынам, таксама павінна быць аднолькавым санкцыйнае забеспячэнне", - прывяла прыклады Вольга Чупрыс.

Законапраектам прапануецца не прымяняць пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі да жанчын і адзінокіх мужчын, якія выхоўваюць дзяцей ва ўзросце да 14 гадоў, а таксама да непаўналетніх і інвалідаў. Але гэта норма будзе дзейнічаць толькі ў тым выпадку, калі злачынства ўчынена імі ўпершыню, і яно не звязана з замахам на асобу або экстрэмісцкай дзейнасцю.

"Такі ж падыход прапанаваны і ў дачыненні да змяшчэння пад варту гэтай жа катэгорыі асоб", - дадала намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта.

Асаблівая ўвага ў законапраекце ўдзелена працаўладкаванню асоб, якія вызваляюцца з месцаў пазбаўлення волі. "Мы прадугледжваем неабходнасць працаўладкавання тых асоб, якія будуць падлягаць амністыі або з якіх будзе здымацца судзімасць. Гэта вельмі важная акалічнасць для таго, каб гэтыя асобы былі інтэграваны ў грамадства і такім чынам рэсацыялізаваліся", - адзначыла Вольга Чупрыс.

Яшчэ адна цікавая навацыя: злачынствы па парушэнні правіл дарожнага руху, што прывяло да прычынення шкоды блізкім сваякам або членам сям'і вінаватай асобы (ч.2 арт.317 КК), пераводзяцца ў справы прыватна-публічнага абвінавачвання. Інакш кажучы, як мяркуецца, узбуджацца крымінальныя справы будуць па заяве пацярпелых. Гэта мера прызначана садзейнічаць унутрысямейнаму ўрэгуляванню канфлікту.

Законапраектам скарэкціраваны і нормы аб адказнасці за нарказлачынствы. Прадугледжваюцца альтэрнатыўныя больш мяккія пакаранні ў выглядзе арышту на тэрмін да трох месяцаў за набыццё або захоўванне наркотыкаў (ч.1 арт.328 КК); абмежаванні свабоды за разавыя выпадкі іх збыту (ч.2 арт.328 КК). Адначасова скарачаецца ніжні памер пакарання за збыт наркотыкаў у складзе арганізаванай групы з 10 да 8 гадоў пазбаўлення волі (ч.4 арт.328 КК).

"Увесь гэты комплекс дазваляе сказаць, што ў пэўнай меры наша заканадаўства гуманізавана. Але мы гаворым не проста аб гуманізацыі, а аб тым, што мы дасягаем балансу ў крымінальна-прававых санкцыях, дасягаем балансу крымінальнага закона", - заявіла намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта.

Аднак адкуль у беларускім крымінальным заканадаўстве ўзнік дысбаланс? Вольга Чупрыс заўважыла, што на працягу практычна чвэрці стагоддзя ў Крымінальны кодэкс уносілася шмат карэкціровак. Пры ўзмацненні крымінальна-прававой аховы адных грамадскіх адносін выпускаліся з-пад увагі другія.

"У крымінальна-прававыя нормы змяненні ўносіліся каля тысячы разоў. Гэта вельмі шмат. Таму Прэзідэнт і гаварыў, што трэба паглядзець на крымінальны закон, каб яго ўвесь перабраць і дзе можна пасунуцца. Трэба даць судам усе магчымасці для індывідуальнага вынясення рашэнняў", - рэзюмавала Вольга Чупрыс.

Што далей? Цяпер працаваць з законапраектам будуць парламентарыі. Усе навацыі, асабліва самыя рэзанансныя, ім трэба абмеркаваць з судзейскім корпусам, следчымі і пракурорамі на месцах. Паралельна будзе арганізавана грамадскае абмеркаванне дакумента - у бліжэйшы час законапраект будзе размешчаны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

"Прэзідэнт не выключае, што гэты законапраект будзе дапрацаваны. Мы ўлічваем усе пажаданні грамадзян і гатовы на іх рэагаваць, так ці інакш інтэграваць іх у крымінальна-прававыя нормы", - рэзюмавала Вольга Чупрыс.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі