Сцяг Панядзелак, 19 студзеня 2026
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
15 ліпеня 2025, 11:07

Заказаць паслугі і праверыць інфармацыю. У Беларусі пачаў працаваць абноўлены партал сацабароны

Фота з архіва
Фота з архіва
15 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Абноўлены партал сацыяльнай абароны пачаў працаваць 15 ліпеня ў Беларусі. Чым ён карысны, расказалі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

У ведамстве адзначылі, што новы партал прапануе некалькі важных анлайн-сэрвісаў. Адзін з іх - інтэрактыўная карта "Даступнае асяроддзе", якая дазваляе знайсці аб'екты сацыяльнай інфраструктуры (бальніцы, аптэкі, вакзалы і іншыя) і праверыць іх даступнасць для маламабільных грамадзян. Даныя аб даступнасці аб'ектаў абнаўляюцца аператыўна.

Таксама на партале можна запісацца анлайн да спецыялістаў любой установы сацыяльнай абароны (ТЦСАН, ФСАН, Дэпартамент дзяржінспекцыі працы) у зручны час.

На партале прадугледжаны чат-бот для экстранных паведамленняў. Ён дазваляе аператыўна паведаміць аб нявыплаце зарплаты або дапамог. Пасля звароту спецыялісты звяжуцца для вырашэння праблемы.

Абноўлены партал прадастаўляе і магчымасць онлайн-заказу сацыяльных паслуг. Напрыклад, праз асабісты кабінет можна заказаць паслугі сядзелкі, сацработніка, няні ў сваім ТЦСАН, у тым ліку для сваякоў або суседзяў.

У Мінпрацы падкрэслілі, што партал адаптаваны для ўсіх грамадзян, інфармацыя структуравана па жыццёвых сітуацыях і сацыяльных катэгорыях. Доступ у асабісты кабінет арганізаваны праз міжбанкаўскую сістэму ідэнтыфікацыі (МСІ).-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі