Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
12 жніўня 2022, 09:01

Заяўкі на ўдзел у "АрМГ-2022" падалі 297 каманд з 37 краін

12 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Восьмыя Армейскія міжнародныя гульні пройдуць з 13 па 27 жніўня на тэрыторыі 12 дзяржаў. У гэтым годзе заяўкі на ўдзел падалі 297 каманд з 37 краін. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве абароны.

Усяго на "АрМГ-2022" запланаваны 34 конкурсы. Беларускія ваеннаслужачыя прымуць удзел у 27 з іх.

Беларусь прымае тры конкурсы: "Палярная зорка" ў Брэсце, "Упэўнены прыём" у Мінску, "Стальная магістраль" у Слуцку. Асаблівасцю цяперашніх гульняў стане новы конкурс для воінаў-чыгуначнікаў "Стальная магістраль". Упершыню беларусы прымуць удзел у конкурсах "Спецыяльны рывок" і "Вартавы парадку".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі