ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Серада, 19 лютага 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць +4°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 студзеня 2020, 12:02

Заяўкі на новы сезон конкурсу Social Weekend прымаюцца да канца лютага

Фота з архіва
Фота з архіва

21 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі далі старт XV сезону рэспубліканскага конкурсу сацыяльных праектаў Social Weekend. Заяўкі прымаюцца праз афіцыйны сайт да 29 лютага, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА арганізатары.

У гэтым годзе фокус з фінансавання яшчэ больш зрушыцца на перадачу ведаў ад экспертаў і ментараў краіны ў галіне маркетынгу, праектнага менеджменту, піяру, капірайтынгу і іншых напрамкаў, неабходных для запуску стартапа з нуля. Галоўнае новаўвядзенне сезона ў тым, што цяпер абсалютна ўсе ўдзельнікі (яшчэ да народнага галасавання і экспертнага адбору) атрымаюць доступ да бясплатных курсаў.

Як растлумачыў кіраўнік конкурсу і дырэктар мясцовага фонду "Добра" Аляксандр Скрабоўскі, у сярэднім за сезон (за паўгода) на конкурс паступае каля 350 заявак, і часта людзі з незвычайнымі ідэямі не ўмеюць аб іх даступна расказаць на старце. "Пры гэтым здольнасць растлумачыць сутнасць праекта за кароткі час, прэзентаваць вынікі і расказаць аб паспяховым вопыце не менш важная, чым сам паспяховы вопыт. Цяпер будзем вырашаць праблему камунікацыі аўтараў ідэй і іх патэнцыяльнай мэтавай аўдыторыі з першых хвілін знаёмства", - растлумачыў ён.

Таксама арганізатары прадаставяць удзельнікам больш магчымасцей для пошуку каманды і новых партнёраў. Цяпер хакатон (бясплатнае мерапрыемства, дзе эксперты ў розных галінах аб'ядноўваюцца вакол сацыяльных ідэй) пройдзе пасля завяршэння прыёму заявак на асноўны конкурс (14-15 сакавіка). Такім чынам, заяўленыя стартапы змогуць знайсці спецыялістаў у каманды, а хакатон стане абавязковым этапам Social Weekend. У той жа час уваход на мерапрыемства застанецца свабодным і для тых, хто хацеў бы далучыцца да сацыяльных праектаў і не падаваў заяўку на конкурс.

Традыцыйна пераможцы атрымаюць грошы ад мецэнатаў і кампаній толькі на першыя крокі. У мінулым сезоне конкурсу каманды былі падтрыманы на суму больш як Br100 тыс. А ўсяго за шэсць гадоў у стартапы было інвесціравана каля $400 тыс. у эквіваленце.

Галоўная перавага Social Weekend - адкрытасць. У конкурсе могуць удзельнічаць любыя ідэі, якія не закранаюць рэлігію і палітыку. Праекты могуць быць накіраваны на развіццё культуры, грамадства, інфраструктуры, медыцыны, адукацыі, адносін паміж людзьмі і іншых сфер жыцця. Падаць заяўку можа любы чалавек або арганізацыя. Няма і абмежаванняў па ўзросце. "Акрамя таго, форма заяўкі спрашчаецца ад сезона да сезона, паколькі падзяліцца сваёй ідэяй з шырокай аўдыторыяй - псіхалагічна не самы просты крок", - дапаўняе каманда Social Weekend.

На старце дастаткова расказаць сутнасць будучага праекта, хто будзе над ім працаваць, як менавіта і навошта. Удакладніць інфармацыю аб падачы заяўкі можна ў афіцыйных сацыяльных сетках або па тэлефоне. Акрамя таго, на сайце ёсць тэст, які падкажа, ці падыходзіць ідэя для конкурсу.

Сярод выпускнікоў Social Weekend пошукава-выратавальны атрад "Анёл", інклюзіўная пякарня "Добрае печыва", цэнтр выратавання дзікіх жывёл "Сірын" і інш.

Арганізатар Social Weekend - мясцовы сацыяльны фонд "Добра", мэтай якога з'яўляецца прыцягненне рэсурсаў (інтэлектуальных, грашовых і іншых) для інвесціравання ў сацыяльныя стартапы і дасягненне Мэт устойлівага развіцця. Фонд таксама з'яўляецца офісам сеткі Глабальнага дагавора ААН у Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі