Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
30 мая 2022, 09:05

Заяц: увесь комплекс веснавых палявых работ праведзены ў агратэхнічныя тэрміны

30 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Увесь комплекс веснавых палявых работ праведзены ў агратэхнічныя тэрміны. Аб гэтым заявіў намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Леанід Заяц у эфіры тэлеканала "Беларусь 1", паведамляе БЕЛТА.

"Завершана веснавая пасяўная кампанія. Асноўны ўпор зроблены на тэхнічныя культуры - лён, рапс, цукровыя буракі. Таксама пасеяны кармавыя культуры. Нам удалося назапасіць істотны аб'ём мінеральных угнаенняў (павелічэнне ў 1,3 раза адносна перыяду мінулага года). Вывезена і ўнесена каля 1,3 млн т арганічных угнаенняў. Увесь комплекс палявых работ праведзены ў агратэхнічныя тэрміны", - сказаў Леанід Заяц.

Што датычыцца павелічэння пасяўных плошчаў, ён адзначыў: "Пасяўная плошча цукровых буракоў даведзена да 95 тыс. га, што на 10 тыс. га больш за ўзровень мінулага года. Гэта зроблена для таго, каб забяспечыць загрузку магутнасцей прадпрыемстваў цукровымі буракамі ў аб'ёме не меншым за 5 млн т. Таксама павялічылася сяўба лёну ў Мінскай і Віцебскай абласцях, пашыраны пасевы яравога рапсу", - расказаў віцэ-прэм'ер.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі