Сцяг Аўторак, 26 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 верасня 2024, 12:15

"Захаваць і прымножыць". Новы дырэктар "Зубраняці" падзялілася планамі па развіцці цэнтра

Таццяна Асмалоўская. Фота з архіва
Таццяна Асмалоўская. Фота з архіва
18 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Новы дырэктар Нацыянальнага дзіцячага адукацыйна-аздараўленчага цэнтра "Зубраня" Таццяна Асмалоўская расказала карэспандэнту БЕЛТА аб тым, як будзе развівацца цэнтр далей.

Таццяна Асмалоўская адзначыла, што "Зубраня" - флагман у сістэме аздараўлення краіны. "У цэнтры склаліся шматгадовыя традыцыі, створаныя папярэднім кіраўніком Надзеяй Ануфрыевай. І гэтыя традыцыі, вядома, хацелася б захаваць і прымножыць", - сказала яна.

Новы дырэктар падкрэсліла, што за гэты час у цэнтры склаўся выключны творчы калектыў, які заўсёды адказна падыходзіць да работы. "Летам у кожную змену ў цэнтры адпачывае і аздараўліваецца практычна 1,5 тыс. дзяцей. І гэта накладае пэўную адказнасць на кожнага члена калектыву. Мая задача як кіраўніка далей развіваць традыцыі, матэрыяльна-тэхнічную базу. У нас ужо ёсць задумы па развіцці спартыўнай базы. У бліжэйшы час пачнецца капітальны рамонт басейна. Дробныя і бытавыя пытанні таксама патрабуюць кантролю", - адзначыла Таццяна Асмалоўская.

"Зубраня" прадоўжыць міжнароднае аздараўленне дзяцей па запрашэнні кіраўніка дзяржавы, а таксама будуць і далей адпачываць арганізаваныя групы з дружалюбных краін.

"Што датычыцца метадычнай работы і арганізацыі аздараўленчай кампаніі ў рамках летняга сезона, "Зубраня" па-ранейшаму будзе займаць сваю нішу кіраўніка метадычнага блока ў арганізацыі аздараўлення", - адзначыла Таццяна Асмалоўская. Яна таксама дадала, што ў лістападзе ўжо другі раз пройдзе рэспубліканскі конкурс педагагічнага майстэрства "Лепшы важаты (выхавальнік) аздараўленчага лагера".-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі