Анатоль Катырла і Наталля Качанава
14 красавіка, Наваполацк /Алеся Пушнякова - БЕЛТА/. У Наваполацку далі старт акцыі "Савет Рэспублікі з удзячнасцю ветэранам" на сустрэчы старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Наталлі Качанавай з блакаднікам Ленінграда Анатолем Катырлам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Ураджэнец паўночнай сталіцы Расіі Анатоль Катырла быў чатырохгадовым хлапчанём, калі прыйшла вайна. Яго бацька пайшоў на фронт, змагаўся за вызваленне Ленінграда, дзе ў блакадзе засталася яго сям'я. Пасля вайны Анатоль адвучыўся ў школе, прайшоў армейскую службу і працаваў у органах Міністэрства ўнутраных спраў. У Наваполацку ён жыве з 1968 года, атрымаў званне чалавека года горада. Пасля выхаду на пенсію Анатоль Катырла стаў актыўна ўдзельнічаць у ветэранскім руху.
Ён зведаў нямала гора, яго дзяцінства было перакрэслена вайной, і ветэран да гэтага часу без слёз не можа ўспамінаць перажытае. Аднак жыццё ў мірнай Беларусі для яго напоўнена станоўчымі падзеямі, і яму ёсць з чым параўнаць, на яго вачах Сінявокая квітнела. "Мы ў святы тое не елі, што цяпер у будны дзень ядзім. Вось вам і параўнанне. Сёння толькі мір патрэбны", - сказаў Анатоль Катырла.
Наталля Качанава расказала, што для яе было гонарам сустрэцца з новапалачанінам. "Сёння мы далі старт акцыі "Савет Рэспублікі з удзячнасцю ветэранам". Гэта акцыя прысвечана таму, што мы, усе члены Савета Рэспублікі, будзем сустракацца з ветэранамі, яны будуць дзяліцца ўспамінамі. Гэта робіцца для таго, каб тая гісторыя, якая ёсць у іх памяці, жыла ў нашых сэрцах", - адзначыла спікер.
Старшыня Савета Рэспублікі падкрэсліла, што з кожным годам ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны становіцца ўсё менш, але кожны з іх заўсёды акружаны клопатам дзяржавы. Сустрэчы з імі ніколі не забываюцца. Наталля Качанава падзялілася, што яшчэ школьніцай віншавала з Днём Перамогі Героя Савецкага Саюза Зінаіду Тусналобаву-Марчанка, і гэтыя ўспаміны ніколі не згаснуць у яе душы.-0-