19 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Захаванне чысціні тэрыторый для будучых пакаленняў - мэта супрацоўніцтва Беларусі і Расіі ў экалагічнай сферы. Аб гэтым заявіў на палях III Міжнароднай спецыялізаванай экалагічнай выстаўкі Ecology Expo намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Юрый Шулейка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Ён адзначыў, што Беларусь сёння - цэнтр лёгкіх Еўропы. "Мы ганарымся тым, што ў нашай краіне пытанні аховы навакольнага асяроддзя прапрацоўваюцца на высокім узроўні", - зрабіў акцэнт Юрый Шулейка.

Паводле яго слоў, на выставачнай пляцоўцы пройдуць паспяховыя перагаворы, будуць пастаўлены актуальныя задачы. "Мы з Расіяй абмяркоўваем экалагічную палітыку, якую мы як краіны-суседкі павінны весці разам доўгія гады", - падкрэсліў намеснік прэм'ер-міністра і дадаў, што гэта трэба ў першую чаргу для захавання чысціні нашых тэрыторый, для будучых пакаленняў.
III Міжнародная спецыялізаваная экалагічная выстаўка Ecology Expo пад дэвізам "Зялёныя інавацыі для ўстойлівай будучыні" тры дні будзе сустракаць гасцей са сферы аховы навакольнага асяроддзя. У ёй з 19 па 21 жніўня прымуць удзел прадстаўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, міністэрстваў і ведамстваў з краін блізкага і далёкага замежжа, беларускіх і замежных прадпрыемстваў і міжнародных арганізацый, вучоныя. Яны абмяркуюць ключавыя пытанні развіцця зялёнай эканомікі, абмяняюцца перадавым вопытам і прадэманструюць дасягненні ў галіне аховы навакольнага асяроддзя.-0-

Было адзначана, што ў Беларусі штогод ажыццяўляецца шэраг праграм, звязаных з экалогіяй. Сярод іх - навядзенне парадку на зямлі, сартаванне і перапрацоўка смецця, аднаўленне лясной гаспадаркі, уборка бураломаў, азеляненне гарадоў і населеных пунктаў.
Першы намеснік генеральнага сакратара СНД Ігар Петрышэнка дадаў, што для развіцця экалагічнай сферы вельмі важны баланс. На гэта ў тым ліку накіраваны міжнародныя абавязацельствы ў рамках СНД. "Механізм, які ёсць цяпер у Садружнасці, а таксама кантакты, якія будуць наладжаны на выстаўцы Ecology Expo, дазволяць выйсці на новы этап укаранення інавацый у гэту галіну. Нам трэба берагчы прыроду ва ўсёй разнастайнасці для таго, каб пакінуць яе будучым пакаленням", - адзначыў Ігар Петрышэнка.
18 жніўня адбылося таксама пасяджэнне Міждзяржаўнага экалагічнага савета дзяржаў - удзельніц СНД, дзе старшынства на год перайшло Беларусі. "Думаю, тыя пазітыўныя практыкі, трэнды, якія ёсць і рэалізуюцца ў нашай краіне, будуць экстрапаліраваны і ўспрыняты ў іншых краінах Садружнасці. Спадзяюся, што ўсе рашэнні, выпрацаваныя на гэтым пасяджэнні, будуць эфектыўна і якасна прыменены", - зрабіў акцэнт першы намеснік генсакратара СНД.