ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Нядзеля, 5 красавіка 2020
Мінск Пераменная воблачнасць +9°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 сакавіка 2020, 09:47

Захаванне сістэмы аховы здароўя і яе ўзмацненне - Эйсмант аб выніках нарады ў Прэзідэнта з Міністэрствам аховы здароўя

Фота з архіва
Фота з архіва

23 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сістэма аховы здароўя Беларусі эфектыўна працуе, і сітуацыя знаходзіцца пад кантролем, заявіла прэс-сакратар Прэзідэнта Беларусі Наталля Эйсмант у праграме "Тыдзень" на тэлеканале СТБ, гаворачы аб выніках праведзенай нарады ў кіраўніка дзяржавы са спецыялістамі сістэмы Міністэрства аховы здароўя, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Першае і, напэўна, галоўнае - цяперашняя сітуацыя паказвае нам, што ў Беларусі не развалена сістэма аховы здароўя. Яна вырасла з савецкай сістэмы, і на сёння мы можам гаварыць аб тым, што гэта найвялікшая заслуга нашай школы, што і ў няпростых умовах, такіх, напрыклад, як сёння, сістэма функцыянуе, і сітуацыя знаходзіцца пад кантролем", - адзначыла Наталля Эйсмант.

Другое - пасля вельмі падрабязнага абмеркавання эпідэміялагічнай сітуацыі ў цэлым у Беларусі і ўважліва выслухаўшы кожнага з удзельнікаў нарады, кіраўнік дзяржавы ў фінале сустрэчы задаў галоўнае пытанне: што неабходна яшчэ? "Вядома, гэта пытанне датычылася і цяперашняй сітуацыі, але глабальна - што трэба яшчэ, каб узмацніць сістэму аховы здароўя нашай краіны. Бо ключавая задача ў тым, каб, вядома, без празмернасцей, але сістэма функцыянавала стабільна і максімальна эфектыўна заўсёды", - дадала прэс-сакратар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі