Фота з архіва
14 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Для забеспячэння бяспекі найбольш слабаабароненай катэгорыі ўдзельнікаў дарожнага руху 15-19 студзеня Дзяржаўтаінспекцыя правядзе рэспубліканскае прафілактычнае мерапрыемства "Захавай сабе жыццё!". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў галоўным упраўленні ДАІ МУС.
Як расказалі ў ведамстве, для папярэджання ДТЗ з удзелам пешаходаў будзе арганізавана шырокамаштабная растлумачальная работа аб важнасці няўхільнага выканання ПДР, мерах бяспекі на пешаходных пераходах і пры руху па-за населенымі пунктамі. Асаблівая ўвага - абавязковаму выкарыстанню святловяртальных элементаў у цёмны час сутак і ва ўмовах дрэннай бачнасці.
"Супрацоўнікі ДАІ і ўсёй міліцыі грамадскай бяспекі ўзмоцняць нагляд за дарожным рухам, асабліва ў цёмны час сутак. Не змогуць пазбегнуць адказнасці не толькі пешаходы, якія груба парушаюць ПДР, але і вадзіцелі, якія не захоўваюць скорасны рэжым і правілы праезду пераходаў. Нарады спецыяльнага падраздзялення ДПС "Страла" МУС акажуць дапамогу раёнам з найбольш напружанай дарожнай абстаноўкай", - падкрэслілі праваахоўнікі.
На маршрутах патрулявання інспектары пракантралююць спраўнасць асвятлення, наяўнасць фактаў адключэння ліхтароў у начны час, а таксама работу арганізацый па зімовым утрыманні вуліц і дарог у бяспечным стане.
"Усім удзельнікам дарожнага руху неабходна быць уважлівымі на дарозе, прагназаваць дзеянні навакольных, у выпадку з'яўлення на праезнай частцы нецвярозых, якія ствараюць пагрозу бяспецы, паведамляць пра гэта па тэлефоне 102", - рэзюмавалі вартавыя дарог.-0-