Марыя Захарава. Фота МЗС РФ/ТАСС
24 ліпеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Афіцыйны прадстаўнік МЗС Расіі Марыя Захарава расказала на брыфінгу, што яе ўразіла ў час нядаўняга наведвання Брэсцкай крэпасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Марыя Захарава нагадала, што 28 ліпеня адзначаецца 80-годдзе вызвалення Брэста ад нямецка-фашысцкіх акупантаў.
"Літаральна некалькі тыдня таму я была ў Брэсце і пачула там фантастычную фразу. Там было шмат таго, што трэба, на мой погляд, пачуць кожнаму, хто хоча ведаць гісторыю нашых краін, Саюзнай дзяржавы, нашых продкаў, хто хоча перадаваць яе будучым пакаленням. Дык вось адна з фраз, якая мяне проста ўразіла. Адзін з экскурсаводаў у Брэсцкай крэпасці сказаў: "Сусветна вядома бітва ў Брэсцкай крэпасці, з якой для нас пачалася Вялікая Айчынная, але Брэсцкая крэпасць выстаяла і прыняла бітву двойчы - калі нацысты наступалі, а другі раз, калі яны адступалі. І баі за Брэсцкую крэпасць павінны быць праслаўлены ў гісторыі таксама двойчы", - адзначыла афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ.
"Сімвалічна, што менавіта ў Брэсце была пастаўлена фінальная кропка больш як трохгадовай фашысцкай акупацыі Беларусі. Мы ўжо адзначалі ў нашых віншаваннях з нагоды 80-годдзя вызвалення Мінска 3 ліпеня, якое святкуецца ў Беларусі як Дзень Незалежнасці, духоўнае адзінства нашых братэрскіх народаў, веру ў сілу праўды і ва ўласныя сілы, а таксама беражлівае стаўленне да зберажэння гістарычнай памяці (якія. - Заўвага БЕЛТА) даюць магчымасць нам сёння паспяхова пераадольваць любыя выпрабаванні, даваць цвёрды адпор наследнікам Напалеона і Гітлера, якія спрабуюць падняць галаву", - падкрэсліла Марыя Захарава.
"Дазвольце ад усёй душы павіншаваць братэрскі беларускі народ з гэтай знамянальнай датай і пажадаць шчасця, дабрабыту і мірнага неба над галавой. І нізкі паклон за захаванне нашай агульнай памяці", - дадала афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ.-0-