Сцяг Чацвер, 23 студзеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 студзеня 2025, 12:02

Задаць пытанне і выказаць прапановы. Адзіны дзень пасажыра правядзе БЧ 30 студзеня

Фота з архіва
Фота з архіва
23 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адзіны дзень пасажыра ў фармаце прамой тэлефоннай лініі пройдзе ў Беларускай чыгунцы 30 студзеня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-цэнтры БЧ.

З 11.00 да 14.00 з любога рэгіёна краіны можна будзе патэлефанаваць па нумары 151 у кантакт-цэнтр і выказаць прапановы, звязаныя з арганізацыяй пасажырскіх перавозак чыгуначным транспартам. Званкі даступны як са стацыянарных, так і з мабільных тэлефонаў.

Акрамя таго, па тэлефоне 151 можна пакінуць свае пытанні, пазначыўшы, што яны зададзены ў рамках Адзінага дня пасажыра.

Аб правядзенні Адзінага дня пасажыра таксама праінфармуюць у паяздах, на вакзалах і станцыях Беларускай чыгункі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі