Сцяг Субота, 6 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
26 красавіка 2022, 15:07

Забяспечанасць сыравінай і інвестпраекты: Петрышэнка наведаў Барысаўскі завод медпрэпаратаў

26 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Ігар Петрышэнка наведаў Барысаўскі завод медыцынскіх прэпаратаў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства аховы здароўя.

Ігар Петрышэнка азнаёміўся з дзейнасцю прадпрыемства і правёў рабочую нараду з удзелам намесніка міністра аховы здароўя Барыса Андросюка, гендырэктара кіруючай кампаніі холдынга "Белфармпрам" Сяргея Казакевіча, кіраўніцтвам прадпрыемства.

Удзельнікі абмеркавалі забеспячэнне вытворчасці неабходнай сыравінай для захавання паставак запатрабаваных лякарстваў для патрэб беларускай аховы здароўя, а таксама для паставак на экспарт. Уздымаліся праблемы, што ўзнікаюць пры ажыццяўленні гаспадарчай дзейнасці прадпрыемства. Разглядаліся рэалізацыя інвестпраектаў і перспектывы супрацоўніцтва з замежнымі краінамі. Асаблівую ўвагу ўдзялілі забяспечанасці ААТ "БЗМП" абаротнымі сродкамі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі