Сцяг Панядзелак, 28 красавіка 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
10 сакавіка 2025, 10:00

Забароны на наведванне лясоў уведзены ў 18 раёнах Беларусі

Фота з архіва
Фота з архіва
10 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Забароны на наведванне лясоў уведзены ў 18 раёнах Беларусі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на інтэрактыўную карту Міністэрства лясной гаспадаркі.

Забароны ўведзены ў Баранавіцкім, Бярозаўскім, Брэсцкім, Ганцавіцкім, Драгічынскім, Жабінкаўскім, Іванаўскім, Івацэвіцкім, Камянецкім, Кобрынскім, Лунінецкім, Ляхавіцкім, Маларыцкім, Пінскім, Пружанскім, Столінскім раёнах Брэсцкай вобласці, а таксама ў Веткаўскім і Петрыкаўскім раёнах Гомельскай вобласці.

Аператыўна сачыць за данымі аб увядзенні мер абмежавальнага характару можна па размешчанай на афіцыйным сайце Мінлясгаса карце забарон і абмежаванняў на наведванне лясоў. Таксама інфармацыю можна ўдакладніць у мясцовых райвыканкамах і лесагаспадарчых установах. Інтэрактыўная карта абнаўляецца ў анлайн-рэжыме, таму перад наведваннем лясных масіваў трэба азнаёміцца з актуальнай сітуацыяй.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі