Сцяг Серада, 27 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
14 жніўня 2024, 11:18

Забароны на наведванне лясоў дзейнічаюць у шасці раёнах Беларусі

Фота з архіва
Фота з архіва
14 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Забароны на наведванне лясоў дзейнічаюць у шасці раёнах Беларусі. Аб гэтым паведамляе БЕЛТА са спасылкай на інтэрактыўную карту Мінлясгаса.

У Брэсцкай вобласці забаронена наведваць лясы ў Бярозаўскім, Брэсцкім, Жабінкаўскім, Івацэвіцкім, Кобрынскім і Маларыцкім раёнах, а на ўсёй астатняй тэрыторыі вобласці ўведзены абмежаванні на наведванне. Таксама абмежавана наведванне ўсіх лясоў Гомельскай вобласці.

У Мінскай вобласці ўведзены абмежаванні ў Клецкім, Капыльскім, Любанскім, Нясвіжскім, Пухавіцкім, Слуцкім, Салігорскім, Старадарожскім, Стаўбцоўскім і Уздзенскім раёнах. У Гродзенскай вобласці абмежаванні дзейнічаюць у Бераставіцкім, Ваўкавыскім, Зэльвенскім, Карэліцкім, Навагрудскім, Астравецкім, Ашмянскім, Свіслацкім, Слонімскім і Смаргонскім раёнах. Акрамя таго, жоўтым колерам (абмежаванне наведвання) на карце абазначаны Бабруйскі, Глускі, Кіраўскі і Асіповіцкі раёны Магілёўскай вобласці.

Лясы Віцебскай вобласці можна наведваць без абмежаванняў.

На працягу дня ў сувязі са зменлівым надвор'ем у краіне сітуацыя можа мяняцца. Атрымаць даныя аб прынятых мерах абмежавальнага характару можна на афіцыйным сайце ведамства.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі