Сцяг Чацвер, 28 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
27 мая 2024, 12:05

Забароны і абмежаванні на наведванне лясоў уведзены ва ўсіх абласцях краіны

27 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Забароны і абмежаванні на наведванне лясоў уведзены ва ўсіх абласцях краіны, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт Міністэрства лясной гаспадаркі.

Паводле даных на раніцу 27 мая, наведваць лясы без абмежаванняў можна толькі ў Гродзенскім, Шчучынскім, Мастоўскім, Бераставіцкім, Ваўкавыскім і Свіслацкім раёнах Гродзенскай вобласці, а таксама ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці.

Больш за ўсё забарон уведзена ў Гомельскай вобласці: у Буда-Кашалёўскім, Веткаўскім, Гомельскім, Добрушскім, Ельскім, Мазырскім, Нараўлянскім, Калінкавіцкім, Акцябрскім, Петрыкаўскім і Светлагорскім раёнах (для астатніх раёнаў уведзены абмежаванні на наведванне лясоў).

Пад забаронай таксама наведванне лясоў у трох раёнах Мінскай вобласці: Бярэзінскім, Барысаўскім, Лагойскім. У Брэсцкай вобласці нельга наведваць лясы Пінскага і Іванаўскага раёнаў, у Магілёўскай - Магілёўскага раёна, у Віцебскай - Дубровенскага, Аршанскага, Докшыцкага, Гарадоцкага, Верхнядзвінскага раёнаў.

Даныя інтэрактыўнай карты забарон і абмежаванняў на наведванне лясоў у раёнах Беларусі пастаянна абнаўляюцца.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі