ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 4 жніўня 2021
Мінск Суцэльная воблачнасць +18°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
24 чэрвеня 2021, 11:56

Забароны і абмежаванні на наведванне лясоў уведзены ў 91 раёне Беларусі

Фота з архіва
Фота з архіва

24 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Забароны і абмежаванні на наведванне лясоў уведзены ў 91 раёне Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства лясной гаспадаркі.

Такія меры распаўсюджваюцца на ўсю Гомельскую вобласць і амаль усю тэрыторыю Магілёўскай (акрамя Хоцімскага раёна). Таксама абмежаванні дзейнічаюць у 17 раёнах Гродзенскай вобласці, 9 - Мінскай, 14 - Віцебскай і 10 - Брэсцкай.

"Пажаранебяспечная абстаноўка ў лясным фондзе застаецца складанай. Толькі за мінулыя суткі было зафіксавана пяць выпадкаў узгаранняў (па два ў Брэсцкай і Гомельскай абласцях, адзін - у Мінскай вобласці). Усе ачагі былі ліквідаваны дзяржлесаховай на ранняй стадыі. Ва ўмовах анамальнай гарачыні заклікаем грамадзян часова адмовіцца ад наведвання лясоў", - сказалі ў прэс-службе.

На сайце Міністэрства лясной гаспадаркі размешчана інтэрактыўная карта, з дапамогай якой можна аператыўна адсачыць, у якіх рэгіёнах часова забаронена наведваць лясы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі