ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 29 верасня 2023
Мінск Малавоблачна +22°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
05 чэрвеня 2023, 09:03

Забароны і абмежаванні на наведванне лясоў уведзены ў 102 раёнах Беларусі

Фота з архіва
Фота з архіва

5 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Забароны і абмежаванні на наведванне лясоў уведзены ў 102 раёнах Беларусі. Такая інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце Міністэрства лясной гаспадаркі.

Як паведамляецца, на большай частцы тэрыторыі рэспублікі дзейнічае забарона на наведванне лясных масіваў. Абмежаванне датычыцца 12 раёнаў Беларусі. Так, забарона і абмежаванне ўведзены ў 16 раёнах Брэсцкага рэгіёна, у 21 - Віцебскага, 11 - Гомельскай вобласці, 17 раёнах Гродзенскай вобласці, 22 - Мінскай і 15 раёнах Магілёўскай вобласці.

Наведванне лясоў дазволена ў 10 раёнах Гомельскай вобласці і 6 раёнах Магілёўскай вобласці.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі