Сцяг Аўторак, 26 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
02 верасня 2024, 09:12

Забароны і абмежаванні на наведванне лясоў дзейнічаюць ва ўсіх абласцях Беларусі

2 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Забароны і абмежаванні на наведванне лясоў дзейнічаюць амаль ва ўсіх раёнах Беларусі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на інтэрактыўную карту Міністэрства лясной гаспадаркі.

Паводле даных на 7.00, абмежаванні і забароны на наведванне лясоў уведзены практычна ва ўсіх раёнах краіны.

Пад забаронай лясы на ўсёй тэрыторыі Гомельскай вобласці, а таксама Брэсцкай (за выключэннем Баранавіцкага і Ляхавіцкага раёнаў, дзе дзейнічаюць абмежаванні) і Магілёўскай (за выключэннем Шклоўскага, Горацкага і Дрыбінскага раёнаў, дзе таксама ўстаноўлены абмежавальныя меры). У Мінскім рэгіёне шэраг раёнаў адзначаны чырвоным колерам, што азначае забарону на наведванне, астатняя частка - аранжавая. І ва ўсіх раёнах Гродзенскай вобласці дзейнічаюць абмежаванні на наведванне лясоў.

Выключэнне складаюць самыя паўночныя раёны Віцебскай вобласці - Браслаўскі, Верхнядзвінскі, Шаркаўшчынскі, Мёрскі. На інтэрактыўнай карце яны адзначаны зялёным колерам, наведванне лясоў на гэтых тэрыторыях дазволена.

Інфармацыя актуалізуецца на працягу дня, таму рэкамендуецца сачыць за змяненнямі сітуацыі на інтэрактыўнай карце Мінлясгаса.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі