Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
26 ліпеня 2021, 19:21

Забароны і абмежаванні на наведванне лясоў дзейнічаюць у 57 раёнах Беларусі

26 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі на сённяшні дзень дзейнічаюць забароны і абмежаванне на наведванне лясоў у 57 раёнах. Гэта вынікае з даных аператыўнай карты, размешчанай на сайце Мінлясгаса, паведамляе БЕЛТА.

Больш за ўсё раёнаў, дзе ўведзена поўная забарона, у Гомельскай вобласці - 16. Таксама ў двух раёнах (Петрыкаўскім і Акцябрскім) наведванне лясоў абмежавана, а Брагінскі, Лоеўскі і Жыткавіцкі адкрыты для адпачынку і збору лясных дароў.

Абмежаванні дзейнічаюць ва ўсіх 17 раёнах Гродзенскай вобласці, а таксама ў 20 - Мінскай (выключэнне склаў Лагойскі раён).

У Брэсцкай вобласці забарона ўведзена ў двух раёнах - Пружанскім і Бярозаўскім.

Пры гэтым на ўсёй тэрыторыі Віцебскай і Магілёўскай абласцей можна свабодна наведваць лясныя масівы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі