Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
06 ліпеня 2022, 09:53

Забароны і абмежаванні на наведванне лясоў дзейнічаюць у 50 раёнах Беларусі

6 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Забароны і абмежаванні на наведванне лясоў дзейнічаюць у 50 раёнах Беларусі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Міністэрства лясной гаспадаркі.

Часовыя абмежаванні ўведзены на тэрыторыі 20 раёнаў Мінскай вобласці. Таксама меры па абмежаванні і забароне наведвання лясоў уведзены ў 20 раёнах Гомельскай вобласці, 4 - Гродзенскай, 5 - Брэсцкай, 1 - Магілёўскай. У Віцебскай вобласці забарон і абмежаванняў па-ранейшаму няма.

Аператыўна прасачыць сітуацыю можна на сайце Мінлясгаса з дапамогай інтэрактыўнай карты. Гэта дапаможа пазбегнуць рызык для ляснога фонду і штрафных санкцый для парушальнікаў, у тым ліку тых, хто дзейнічае па няведанні.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі