ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 24 верасня 2021
Мінск Воблачна з праясненнямі +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
04 жніўня 2021, 10:55

Забароны і абмежаванні на наведванне лясоў дзейнічаюць у 16 раёнах Беларусі

Фота з архіва
Фота з архіва

4 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі на сённяшні дзень дзейнічаюць забароны і абмежаванні на наведванне лясоў у 16 раёнах. Гэта вынікае з даных аператыўнай карты, размешчанай на сайце Мінлясгаса, паведамляе БЕЛТА.

Абмежаванні дзейнічаюць у 10 раёнах Мінскай вобласці: Клецкім, Капыльскім, Любанскім, Нясвіжскім, Пухавіцкім, Слуцкім, Салігорскім, Старадарожскім, Стаўбцоўскім і Уздзенскім.

У Гомельскай вобласці абмежаванні ўведзены ў чатырох раёнах - Калінкавіцкім, Нараўлянскім, Акцябрскім і Петрыкаўскім раёнах. У Хойніцкім раёне Гомельскай вобласці на гэты час дзейнічае поўная забарона на наведванне лясоў.

У Магілёўскай вобласці наведваць лясы забаронена толькі ў Слаўгарадскім раёне.

На сайце Міністэрства лясной гаспадаркі размешчана інтэрактыўная карта, з дапамогай якой можна аператыўна адсачыць, у якіх рэгіёнах часова забаронена наведваць лясы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі